У Крыме знішчана радыёлакацыйная станцыя РФ
1- 24.04.2025, 12:34
- 2,142

Дзве машыны варожай устаноўкі згарэлі дашчэнту.
У часова акупаваным Крыме была знішчана радыёлакацыйная станцыя войскаў РФ. Дзве машыны варожай устаноўкі згарэлі дашчэнту.
Знішчэнне адбылося ў панядзелак, 21 красавіка, на ўскраіне пасёлка Раздольнае. Пра гэта паведамляе Telegram-канал "Крымскі вецер" са спасылкай на падпісчыкаў.
З іх інфармацыі, "бавоўна" прыляцела ў радыёлакацыйную станцыю, якая з'яўляецца мадыфікацыяй савецкай РЛС П-18-2, з лічбавай апрацоўкай звестак.

Яе далёкасць выяўлення цэляў складае да 160 км, колькасць суправаджаных цэляў - да 120.
“Фота – “да таго як”. Фота “пасля”, са зразумелых прычын, апублікаваць не можам”, - гаворыцца ў паведамленні канала.
