24 красавiка 2025, Чацвер, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маладзечне хуткая і МНС прыехалі будзіць жанчыну, якая заснула ў незвычайным месцы

2
У Маладзечне хуткая і МНС прыехалі будзіць жанчыну, якая заснула ў незвычайным месцы
ілюстрацыйнае фота

Сон выклікаў пярэпалах.

Днямі ў Маладзечна ратавальнікі і хуткая прыехалі на незвычайны выклік: жанчына ляжала на самым краі даху і ці то спала, ці то загарала. Відэа здарэння выклаў Instagram-акаўнт molodechno.today.

Як піша суполка, інцыдэнт адбыўся 23 красавіка каля інтэрната па вуліцы Скарыны. Мяркуючы з усяго, жанчына праз свой балкон выбралася на дах аднапавярховай прыбудовы і ўлеглася на парапеце. Верагодна, яна адначасова выгульвала жывёл: побач бегалі два сабакі.

Устрывожаныя мінакі выклікалі МНС і хуткую — ратавальнікі падняліся па драбінах на дах і пачалі прыводзіць жанчыну ў прытомнасць, аднак яна ў дапамозе відавочна не мела патрэбы.

Са слоў відавочцаў, зараз з вінаватай у пярэпалаху ўсё ў парадку.

У каментарах адна з карыстальніц прызналася, што ў дзяцінстве таксама загарала на даху, «але неяк у цэнтры».

«А хіба яна нешта парушыла? Няма ніякай забароны, каб спаць на дахах будынкаў. Тое, што на краі спала, гэта экстрэмальна, але, можа, у яе такая медытацыя, усе розныя», - разважае яшчэ адзін каментатар.

Адразу некалькі чалавек выказалі здагадку, што гэта маці ў дэкрэце, якая проста хацела крыху спакою і самоты, але яе «і там дасталі»: «Трэба было дах вышэйшы выбіраць, вядома».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках