Ва Украіну вярнулі цела закатаванай у палоне журналісткі Вікторыі Рошчынай
3- 24.04.2025, 12:53
- 7,626

З дапамогай ДНК-экспэртызы ідэнтыфікаваная ейная асоба.
Цела журналісткі Вікторыі Рошчынай вярнулі ва Украіну. Яна была закатаваная ў расейскім палоне.
Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Леанід Цімчанка ў інтэрв'ю «Цензор. НЕТ»..
«Так, яе цела вернутае ў рамках нядаўняй рэпатрыяцыі ў канцы лютага гэтага года. З дапамогай ДНК-экспэртызы ідэнтыфікаваная яе асоба», - адзначыў намеснік кіраўніка МУС.
Вікторыя Рошчына працавала на hromadske, а таксама публікавалася ва «Украінскай праўдзе» і «Радыё Свабода». Яна супрацоўнічала з «Украінскім радыё», «UA: Першым» і «Цензор.нет».
У 2022-м атрымала ўзнагароду Міжнароднага жаночага медыйнага фонду «За мужнасць у журналістыцы».
Гібель Вікторыі Рошчынай
Нагадаем, 3 жніўня 2023 года стала вядома, што Вікторыя Рошчына знікла на часова акупаваных тэрыторыях Украіны. Толькі ў траўні 2024 года Расея ўпершыню пацвердзіла, што ўтрымлівае яе ў палоне.
У пачатку поўнамаштабнага ўварвання расейцы таксама ўтрымлівалі Вікторыю. Гэта адбылося ў сакавіку 2022 году. Тады сілавікі ФСБ затрымалі журналістку, калі яна рыхтавала матэрыялы аб ваенных дзеяннях у Запарожскай і Данецкай абласцях.
Аб смерці ўкраінскай журналісткі Вікторыі Рошчынай стала вядома 10 кастрычніка 2024 года. Міністэрства абароны Расеі накіравала ліст сям'і журналісткі, у якім гаварылася, што яна памерла 19 верасня.
Паводле інфармацыі ГУВ, журналістка павінна была быць уключаная ў адзін з найбліжэйшых абменаў палоннымі.
Вядома, што ў Расеі журналістку ўтрымлівалі ў двух самых жорсткіх турмах.