Новы від спорту ў Беларусі
1- 24.04.2025, 12:53
- 2,252

Чыноўнікі прыняліся даваць справаздачу пра кантроль коштаў.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю апублікавала вынікі сваёй працы кантролю коштаў у першым квартале.
Выглядае як спартовая справаздача, піша сайт «Белорусы и рынок».
Высвятляецца, за гэты перыяд МАРГ правёў 11 праверак, у рамках якіх было разгледжана пытанне выканання заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні. Было накіравана 468 запытаў на адрас суб'ектаў гандлю і ўстаноўлены парушэнні ў 74 суб'ектаў гаспадарання. Накіравана 19 прадпісанняў аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў, а меры адміністрацыйнай адказнасці і прафілактычнага характару прымененыя ў дачыненні да 122 вінаватых асоб.
Штрафныя санкцыі разгледжаных адміністрацыйных спраў склалі больш за 200 тысяч рублёў (у тым ліку паводле матэрыялаў мінулых гадоў).
Найбольшыя штрафныя меры (звыш 82 тысяч рублёў) былі выкарыстаныя ў дачыненні да вытворчага унітарнага прадпрыемства "Н-ЦіВі" за падвышэнне адпускных цэн тэлевізараў з парушэннем устаноўленага парадку ўзгаднення.