24 красавiка 2025, Чацвер, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкрыццё кітайскага стадыёна ў Менску зноў пераносяць

3
Адкрыццё кітайскага стадыёна ў Менску зноў пераносяць

У траўні яго не адкрыюць.

Першы намеснік старшыні БФФ Андрэй Васілевіч расказаў, што нацыянальны стадыён у Менску, які будуюць кітайцы, адкрыты ў траўні не будзе.

Аб гэтым піша са спасылкай на ягоныя словы football.by.

«Мы планавалі правесці фінал Кубка Беларусі на новым нацыянальным стадыёне ў Менску.

Аднак праз тое, што адкрыццё перанесенае на пазнейшы тэрмін, гэта значыць, яно не будзе зробленае ў траўні, мы матч там згуляць не можам», - распавёў ён.

Будаўніцтва стадыёна вядзецца з 2019 года на месцы былой арэны «Трактар». Яго чаканая ёмістасць - 33 тысячы гледачоў. Агульная плошча забудовы павінна скласці 48 тысячы кв. метраў. Стадыён павінен атрымаць навес, VIP-ложы, уласны прэс-цэнтр і падземную аўтастаянку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках