24 красавiка 2025, Чацвер, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі перадаў прэзідэнту ПАР спіс украінскіх дзяцей, якіх выкрала Расея

Зяленскі перадаў прэзідэнту ПАР спіс украінскіх дзяцей, якіх выкрала Расея
Уладзімір Зяленскі

У ім 400 чалавек.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі перадаў лідару Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірылу Рамафосі спіс 400 украінскіх дзяцей, якіх выкрала Расея з акупаваных тэрыторый. Ён спадзяецца, што ПАР дапаможа іх вярнуць.

Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на Уладзіміра Зяленскага падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам ПАР.

«Сёння я перадаў прэзідэнту ПАР спіс 400 украінскіх дзяцей, якія зараз супраць іх волі знаходзяцца ў Расеі. На жаль, праз вайну мы маем гэтую страшную праблему. Расейцы выкралі ва Украіне на акупаванай тэрыторыі дзясяткі тысяч дзяцей», - сказаў Зяленскі.

Ён зазначыў, што Украіна павінна вярнуць усіх дзяцей.

«Гэтак жа як тысячы палонных, вайскоўцаў і цывільных, якія гадамі ўтрымліваюцца ў турмах РФ. ПАР з'яўляецца салідэрам у глабальнай кааліцыі для вяртання ўкраінскіх дзяцей. Я спадзяюся, што прэзідэнт (ПАР - рэд.) дапаможа нам іх вярнуць», - дадаў прэзідэнт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках