24 красавiка 2025, Чацвер, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка раскрыла тры галоўныя страхі Крамля

2
Украінская выведка раскрыла тры галоўныя страхі Крамля

Гэта выклікі, якія тычацца стабільнасці рэжыму і магчымасці расколу краіны.

У Расеі існуюць тры галоўныя страхі, якія Крэмль ўважае за найбольшыя пагрозы для сябе. Гэта выклікі, якія тычацца стабільнасці рэжыму і магчымасці расколу краіны.

Пра гэта распавёў намеснік начальніка ГУР Мінабароны Украіны генерал-маёр Вадзім Скібіцкі, паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на яго заяву на Kyiv StratCom Forum.

Скібіцкі падкрэсліў, што Расея падыходзіць прагматычна да сваіх планаў.

«Тыя магчымыя ваенныя канфлікты, якія яна для сябе бачыць у сцэнарах развіцця падзей - яны, паводле іх жа дакументаў, магчымыя на межах РФ. Расейскае кіраўніцтва баіцца некалькіх фактараў - гэта тое, што яны ўважаюць для сябе выклікамі і пагрозамі», - падкрэсліў намеснік начальніка ГУВ.

Ён выдзеліў тры асноўныя страхі Расеі. Першае, паводле слоў Скібіцкага, гэта дэстабілізацыя рэжыму і змена ўлады. Другое - дэстабілізацыя ўнутры самой Расеі, бо, як адзначыў намеснік начальніка ГУВ, гэта вялікая тэрыторыя і шматнацыянальная краіна.

«Трэці выклік - не дапусціць расколу або развалу РФ, гэта значыць, захаваць яе такой, якой яна ёсць. І гэтыя пагрозы яны ўважаюць за вонкавыя і ў інфармацыйным, і ў вайсковым аспекце. Менавіта таму яны выступаюць супраць уступлення Украіны ў NATO, бо яны бачаць гэта рэальнай пагрозай для сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці», - растлумачыў Скібіцкі.

У той жа час ён зазначыў, што Галоўная ўправа выведкі безумоўна ведае і ўлічвае гэтую інфармацыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках