Трамп папярэдзіў, з-за чаго з ЗША могуць уцячы мільянеры
17- 24.04.2025, 18:07
- 4,838

Прэзідэнт заявіў, што падвышэнне падаткаў для багатых разбуральна адаб'ецца на ЗША.
Павышэнне падатковай стаўкі для амерыканскіх мільянераў можа мець разбуральныя для ЗША наступствы. Пра гэта заявіў журналістам прэзідэнт Дональд Трамп, паведамляе Bloomberg.
«Іншыя краіны, якія зрабілі гэта, страцілі шмат людзей. Яны страчваюць сваіх багатых людзей. Гэта будзе дрэнна, таму што багатыя людзі плацяць падатак», - сказаў Трамп.
Гэтыя словы, як піша Bloomberg, павінны «астудзіць запал дыскусій» у Рэспубліканскай партыі аб новай падатковай стаўцы для звышбагатых амерыканцаў.