Беларус стаў чэмпіёнам Еўропы ў баявым самба
1- 24.04.2025, 18:55
- 1,884

У фінале Эдуард Куцко распляжыў расейца Аляксея Іванова - 8:0.
Беларускі самбіст Эдуард Куцко стаў чэмпіёнам Еўропы раздзеле баявога самба. На турніры ў Лімасоле (Кіпр) ён атрымаў перамогі над спаборнікамі з Босніі, Сербіі, Арменіі, а ў фінале распляжыў расейца Аляксея Іванова - 8:0.
Гэта другое "золата" беларусаў на турніры, якія выступаюць у нейтральным статусе.
Раней чэмпіёнкай Еўропы стала Марыя Кандрацьева.
Усяго беларусы здабылі 10 медалёў: 2 залатыя, 1 сярэбраны і 7 бронзавых.