УСУ знішчылі сем БМП, два БТР, танк і 89 пяхотнікаў на адным з кірункаў
2- 24.04.2025, 20:18
- 1,746

Украінскія воіны спынілі штурм акупантаў.
21 красавіка расейскія акупанты здзейснілі штурм з выкарыстаннем браняванай і аўтамабільнай тэхнікі пазіцый 59-й асобнай мотапяхотнай брыгады УСУ, але атрымалі годны адпор. Частка тэхнікі падарвалася на мінах, астатнюю дабілі FPV.
Адпаведнае відэа апублікаванае на старонцы брыгады.
З прычыны няўдалага штурму вораг страціў 89 акупантаў, 7 БМП, 2 БТР 1 танк, 10 адзінак аўтамабільнага транспарту.