Нацбанк стварае для беларусаў новую сістэму імгненных плацяжоў
3- 24.04.2025, 20:52
- 2,842

Запуск працоўнай прылады плануюць правесці да канца 2025 гады.
У Беларусі ствараюць новую тэхналогію, якая значна спросціць жыццё бізнэсу і пакупніку.
Пра гэта расказаў першы намеснік старшыні ўправы Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў.
Паводле ягоных словаў, укараненне ШІ ў банкаўскія працэсы значна іх спрашчае, што дае магчымасць вылучыць рэсурсы на больш важныя і складаныя праекты. Адным з іх, які плануюць запусціць да канца 2025 года, стане сістэма імгненных плацяжоў праз QR-код.
Падобная тэхналогія ўжо выкарыстоўваецца ў некаторых крамах краіны. Аднак новая сістэма дазволіць прадаўцам у рэжыме рэальнага часу адсочваць плацяжы, а кліентам, незалежна ад таго, з якім дадаткам яны працуюць, улічваць пакупкі з выкарыстаннем QR-кодаў.
Такім чынам, патрэба ў плацежных картах і гатоўцы проста адпадзе. Акрамя таго, новая сістэма, паводле словаў Ягорава, дасць магчымасць адысці ад выкарыстання замежных праграмаў.