25 красавiка 2025, Пятніца, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эстоніі хочуць запусціць завод для вытворчасці выбухоўкі

1
У Эстоніі хочуць запусціць завод для вытворчасці выбухоўкі

Прадпрыемства будзе створанае са стаадсоткавым дзяржаўным удзелам.

Міністэрства фінансаў Эстоніі мае намер атрымаць дазвол для стварэння дзяржкампаніі для вытворчасці выбуховага рэчыва RDX (гексагену).

Пра гэта ішла размова на пасяджэнні эстонскага ўраду, паведамляе ERR.

Новае акцыянернае таварыства пад назвай Hexest AS будзе створанае ў найбліжэйшыя тыдні, пасля чаго перададзенае ў падпарадкаванне Міністэрства абароны.

«Будаўніцтва завода выбуховых рэчываў надасць вялікую дадатковую каштоўнасць абароннаму прампарку і вытворцам боепрыпасаў, якія будуць там працаваць», – паведаміў міністр абароны Хана Пеўкур.

Прадукцыя завода для вытворчасці выбуховага рэчыва дапаможа забяспечыць якаснай сыравінай вытворцаў боепрыпасаў, якія будуць працаваць у абаронным прампарку, які ствараецца, а таксама павялічыць экспарт.

Прадпрыемства будзе створанае са стаадсоткавым дзяржаўным удзелам, аднак плануецца прывабіць інвестараў і ў будучыні скараціць дзяржаўны ўдзел да 50 адсоткаў.

Плануецца, што завод пачне працаваць у першай палове 2028 года і выйдзе на поўную магутнасць у другой палове таго ж года.

Вырабленае на новым заводзе выбуховае рэчыва можна выкарыстоўваць у мінах, снарадах і ракетных боегалоўках. Мяркуецца, што штогод будуць вырабляць 600 тонаў гексагену.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках