25 красавiка 2025, Пятніца, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: У мяне ёсць дэдлайн у дамове Украіны і Расеі

20
Трамп: У мяне ёсць дэдлайн у дамове Украіны і Расеі

Прэзідэнт ЗША заявіў, што пасля дэдлайну «будзе іншае стаўленне».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што вызначыў дэдлайн для заключэння мірнага пагаднення паміж Расеяй і Украінай. Канкрэтныя тэрміны ён не назваў. Трансляцыю паседжання, дзе прэзідэнт зрабіў гэтую заяву, вёў Forbes на YouTube.

«У мяне ёсць свой уласны дэдлайн. Мы хочам, каб гэта было хутка. <...> [Калі ён выйдзе] будзе зусім іншае стаўленне», – папярэдзіў Трамп.

Ён дадаў, што хоча, каб бакі селі за стол перамоваў. Трамп адзначыў, што верыць у добрыя шанцы заключэння дамоўленасцяў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках