Кітай можа адмовіцца ад мытаў 125% на частку імпарту з ЗША
- 25.04.2025, 9:15
- 2,476

У Bloomberg раскрылі падрабязнасці.
Урад Кітая разглядае прыпыненне 125% мыты на некаторыя тавары са ЗША. Пастанова абмяркоўваецца на фоне эканамічных страт, якія нясуць некаторыя галіны праз ўзаемныя гандлёвыя абмежаванні.
Пра гэта паведамляе Bloomberg.
Са слоў крыніц, улады разглядаюць скасаванне дадатковых мытаў на медычнае абсталяванне і некаторыя прамысловыя хімікаты, такія як этан.
Таксама абмяркоўваецца магчымасць вызвалення ад мытаў арэндных плацяжоў за самалёты. Як і многія авіякампаніі ў свеце, кітайскія перавозчыкі не валодаюць усім сваім паветраным флотам і арандуюць частку самалётаў у іншых кампаній. Таму плацяжы сталі б фінансава непасільнымі з улікам дадатковай мыты.
Выключэнні, якія разглядае Кітай, паказваюць аналагічныя крокі з боку ЗША, якія ў пачатку красавіка вызвалілі ад 145 адсоткавай мыты электроніку з КНР. Абодва бакі ідуць на саступкі, што падкрэслівае, наколькі шчыльна пераплеценыя дзве найбуйнейшыя эканомікі свету, а некаторыя ключавыя галіны спыніліся пасля эскалацыі гандлёвай вайны.
Як піша Bloomberg, спіс выключэнняў усё яшчэ знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, і абмеркаванні могуць не рушыць наперад. Са слоў крыніц, кампаніі з уразлівых сектараў атрымалі ад уладаў запыт на выдачу мытных кодаў тавараў ЗША, якія ім неабходна вызваліць ад новых тарыфаў. Адна з крыніц распавяла, што мінімум адной з кітайскіх кампаній ужо паведамілі, што арэндныя плацяжы на адрас кампаній з зон свабоднага гандлю не будуць абкладацца новай мытай.
Трэйдары таксама распаўсюджвалі нібыта вызваленыя ад тарыфаў спісы мытных кодаў, якія датычныя да ключавых хімікатаў і кампанентаў для вытворчасці чыпаў. Аднак Bloomberg News не змагло пацвердзіць сапраўднасць гэтых спісаў.
Згодна з публікацыяй выдання Caijing у пятніцу, Пекін таксама рыхтуецца скасаваць дадатковыя мыты як мінімум на восем катэгорый прадукцыі, звязанай з паўправаднікамі. Аднак, як удакладняецца, у спіс не ўваходзяць мікрасхемы памяці – што можа стаць ударам па кампаніі Micron Technology, трэцяму па велічыні вытворцу такіх чыпаў у свеце.