У Падмаскоўі падарвалі генерал-маёра Маскаліка
34- 25.04.2025, 12:26
- 28,728

Расейскі вайсковец загінуў.
У падмаскоўным горадзе Балашыха раніцай у пятніцу ўзарваўся аўтамабіль. Пра гэта паведамляе Baza і шэраг іншых тэлеграм-каналаў. Вядома, што загінуў як мінімум адзін чалавек.
Загінулы пры выбуху машыны ў Балашысе, як сцвярджае Telegram канал Baza, - 59-гадовы Яраслаў Маскалік, генерал Мінабароны РФ.
Выбух адбыўся а 10:40, калі вайсковец прыходзіў міма прыпаркаванага ля дома "Фальксваген Гольфа". Выбухам генерала адкінула на некалькі метраў. Мяркуючы з фатаграфій з месца, СВУ было начыненае знішчальнымі элементамі.
Выбух быў настолькі моцным, што загінулага адкінула да пад'езда. Паводле папярэдніх звестак, у аўто спрацавала выбуховае прыстасаванне. У падарваным аўто была ўсталяваная бомба, паведамляе Baza.