Трамп зрабіў заяву пра Крым
39- 25.04.2025, 14:18
- 14,400

Прэзідэнт ЗША прыняўся вінаваціць Абаму.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мяркуе, што Крым прызнаюць расейскім у рамках мірнай дамовы паміж РФ і Украінай. З яго слоў, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі гэта разумее.
Пра гэта паведамляе The Time.
У Трампа спыталі, ці было б для яго прымальна, калі б Крым і чатыры рэгіёны Украіны, якія часткова акупавала РФ, адышлі б Маскве. Прэзідэнт ЗША адзначыў, што «трэба гаварыць толькі пра Крым, бо пра яго заўсёды гавораць».
«Крым застанецца з Расеяй. І Зяленскі гэта разумее, і ўсе разумеюць, што гэта з імі даўно», - заявіў Трамп.
Ён дадаў, што акупацыя паўвострава адбылася за прэзідэнцтвам Барака Абамы. Трамп таксама сцвярджае, што Расея «не забрала б Крым», калі б ён быў прэзідэнтам у той час, і назваў поўнамаштабную вайну «вайной Абамы».
«Што ж, Крым перайшоў да расейцаў. Яго перадаў ім Барак Абама, а не я. Улічваючы гэта, ці змогуць яны (украінцы - рэд.) яго вярнуць? Яны трымалі там расейцаў. У іх там былі свае падводныя лодкі задоўга да ўсякага перыяду, пра які мы кажам, цягам многіх гадоў. Людзі ў Крыме размаўляюць пераважна на расейскай мове. Але гэта было зроблена Абамам. Гэта не было зроблена Трампам», - сказаў ён.