25 красавiка 2025, Пятніца, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі абвясцілі ў адной з абласцей штармавое папярэджанне

2
Сіноптыкі абвясцілі ў адной з абласцей штармавое папярэджанне

Чарговае вясновае пахаладанне прыйшло ў Беларусь.

Чарговае вясновае пахаладанне прыйшло ў Беларусь. Першымі яго адчулі жыхары Віцебскай і Гарадзенскай абласцей, а ў суботу, 26 красавіка, тэмпература значна знізіцца і ў іншых рэгіёнах краіны.

Уначы 26, 27 і 28 красавіка на большай частцы Прынямоння чакаюцца замаразкі. У суботу да -3, у нядзелю і панядзелак да -4.

Зусім не горача будзе і ў дзённыя гадзіны. У суботу, 26 красавіка, і ў нядзелю, 27 красавіка, па вобласці тэмпература будзе вагацца ад +6 да +13. У панядзелак, 28 красавіка, удзень прагназуецца +13+18. Ападкаў не чакаецца.

Цяперашні красавік увогуле здзіўляе сваімі капрызамі, то апускаючы слупок тэрмометра ўначы да зімовых мінусаў, то падымаючы ў дзённыя гадзіны да ліпеньскага плюсу.

Праўда, сіноптыкі гавораць, што такія тэмпературныя «арэлі» для красавіка нельга назваць зусім ужо анамальнымі, а замаразкі для яго даволі частая з'ява.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках