25 красавiка 2025, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія партызаны зладзілі дыверсію ў Маскве

6
Украінскія партызаны зладзілі дыверсію ў Маскве

Падарвалі чыгунку.

Марыупальскае супраціўленне заявіла аб дыверсіі ў Маскве, у выніку якой пашкоджаны элемент чыгуначнай інфраструктуры. Як піша «Корреспондент», пра гэта паведаміў былы дарадца мэра Марыупаля, кіраўнік Цэнтра вывучэння акупацыі Пётр Андрушчанка ў пятніцу, 25 красавіка.

З яго слоў, 24 красавіка, блізу 19:00 у Маскве Марыупальскае супраціўленне арганізавала акцыю наўпроставага дзеяння.

«Паміж станцыямі Яўзай і Малянкоўскай Яраслаўскага кірунку былі выведзеныя са строю элементы чыгуначнай інфраструктуры шляхам падрыву», - адзначыў Андрушчанка.

Ён удакладніў, што сабатаж правялі за некалькі кіламетраў ад Курскага вакзала.

«Яшчэ адзін удалы мэтанакіраваны ўдар украінскага падполля па варожай лагістыцы», - дадаў ён.

Андрушчанка апублікаваў фота з месца здарэння і адзначыў, што аперацыя накіраваная на вывад са строю лагістыкі ворага.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках