Лукашэнка заявіў, што чыноўнікі адкрыта яму хлусяць
16- 25.04.2025, 16:14
- 13,528

Дыктатар распавёў пра «жулікаватыя схемы».
Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў сельскай гаспадарцы. Дыктатар заявіў, што «на захадзе праблем дастаткова, а на ўсходзе - «разбэсціліся зусім» і «ў адкрытую хлусню».
У якасці прыкладу ён прывёў наведванне ў Копысі сыраробнай вытворчасці.
- 10-15 гадоў таму пабудавалі, добрае прадпрыемства і абсталяванне сучаснае. Бяры малако, перапрацоўвай, сыры прадавай. Вунь у Расеі з рукамі, з нагамі (забіраюць. - Заўв. рэд.) - зарабляйце грошы. Дык яны ж мне ў адкрытую хлусяць. Пытаю, а колькі можаце перапрацаваць? - 200 тон. А перапрацоўвае 60. Ды нічога такога! Там былі жулікаватыя схемы. Не 60 перапрацуюць там, а дзве тоны за дзень. А астатняе малако, што атрымлівалі, перапрадавалі і на гэтым зараблялі. Гэта як называецца? Ну, гэта мы ў найбліжэйшы час разбярэмся.
Нараканні былі выказаныя і ў сувязі з вялікімі паказчыкамі па паморку жывёлы.