26 красавiка 2025, Субота, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бранску падарваны ключавы канструктар расейскіх сродкаў РЭБ

12
У Бранску падарваны ключавы канструктар расейскіх сродкаў РЭБ
ілюстрацыйнае фота

Ён адказваў за мадэрнізацыю «Красухі».

У расейскім Бранску ўзарваўся аўтамабіль вядучага расейскага канструктара. Ён займаўся мадэрнізацыяй сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на крыніцы ў Сілах абароны Украіны.

Паводле інфармацыі ад крыніц, у ноч з 17 на 18 красавіка ў Бранску ўзарваўся аўтамабіль вядучага расейскага канструктара Яўгена Рыцікава. Ён быў кіраўніком канструктарскага бюро Бранскага электрамеханічнага завода – ключавога распрацоўніка і інаватара ў сектары стварэння найноўшых сродкаў РЭБ і РЭР для акупацыйнага войска РФ.

Вядома, што аўтамабіль Рыцікава ўзарваўся, калі ён разам з калегам сеў у яго. Магчыма, іншай асобай, якая таксама загінула ў выніку выбуху, быў намеснік кіраўніка канструктарскага бюро ці ягоны памочнік.

Крыніцы ў Сілах абароны адзначаюць, што Рыцікаў быў адказным за мадэрнізацыю расейскага комплексу РЭБ «Красуха».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках