Клімкін: Пуцін не будзе раздражняць Трампа, ён выйдзе на пагадненне
4- 25.04.2025, 17:30
- 5,662

Частка расtйскіх элітаў хоча ўгоды.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не будзе раздражняць прэзідэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа і выйдзе на дамову з ім, мяркуе былы міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін. Такую думку ён выказаў у інтэрв'ю LIGA.net.
«Ён не будзе раздражняць Трампа. Ён выйдзе на пагадненне з Трампам. Ён можа выйсці на пагадненне са спадзяваннем, што яно распадзецца праз іншыя фактары», – сказаў дыпламат.
Клімкін дадаў, што, на яго думку, частка расейскіх элітаў жадае ўгоды. З яго слоў, прадстаўнікі расейскай эліты тлумачаць Пуціну, што эканоміка РФ «пад шалёным прэсінгам» і ёй складана будзе пераадолець усе наяўныя выклікі.
Экс-кіраўнік МЗС распавёў, што цяпер расейская нафтавая сумесь каштуе на $14 менш, чым гэта закладзена ў расейскім бюджэце. Расейцы заклалі $69 і больш, а зараз мінус $14.
«Мінус $10 на расейскую сумесь азначае для расійскага бюджэту прыкладна мінус 25 млрд», - растлумачыў ён, дадаўшы, што сума вагаецца, але гэта сур'ёзныя грошы для Расеі на фоне перагрэтай эканомікі і выдаткаў.
Але, на думку Клімкіна, дыктатар РФ не адмовіцца ад сваёй логікі.