Трамп «забыўся» на дэдлайн для мірнай угоды
23- 25.04.2025, 17:55
- 6,890

Яшчэ ўчора прэзідэнт ЗША казаў аб «крайнім тэрміне».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ніякага дэдлайну для мірнай угоды паміж Украінай і Расеяй ён не ставіў.
Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на заяву амерыканскага лідара.
«Ніякага дэдлайна. Я проста хачу зрабіць гэта (дамовіцца пра мір ва Украіне, - рэд.) як мага хутчэй», - адзначыў Трамп падчас размовы з журналістамі.
Нагадаем, учора, 24 красавіка, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў некалькі заяў аб вайне Расеі супраць Украіны.
Напрыклад, ён сцвярджаў, што ёсць крайні тэрмін для мірнай угоды паміж Украінай і Расеяй. Пасля яго ў ЗША «будзе зусім іншае стаўленне».
Таксама ён запэўніў, што для мірнай угоды паміж дзвюма варагуючымі краінамі «ёсць вельмі добрыя шанцы».