ВУП штата Каліфорнія перавысіў ВУП Японіі
8- 25.04.2025, 18:08
- 3,290

Амерыканскі штат выйшаў на чацвёртае месца ў свеце паводле аб'ёму эканомікі.
Эканоміка амерыканскага штата Каліфорнія абагнала ў аб'ёме эканоміку Японіі і выйшла на чацвёртае месца ў свеце ВУП Каліфорніі саступае зараз толькі ЗША ў цэлым, Нямеччыне і Кітаю.
Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на звесткі Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) і Бюро эканамічнага аналізу ЗША.
Згодна з гэтымі валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Каліфорніі дасягнуў 4,10 трлн даляраў ЗША ў 2024 годзе, выперадзіўшы Японію, ВУП які летась склаў 4,01 трлн.
Зараз ВУП Каліфорніі адстае ад агульнага ВУП ЗША на 29,18 трлн. даляраў, ад ВУП Кітая — на 18,74 трлн. даляраў і ад ВУП Нямечыны — на 4,65 трлн. даляраў.
У Каліфорніі сканцэнтравана самая вялікая дзель апрацоўчай прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці ЗША, тут жа знаходзяцца два найбуйнейшыя марскія порты краіны. Акрамя таго размешчаная ў штаце Крэмніевая даліна з'яўляецца лідарам у распрацоўцы перадавых тэхналагічных інавацый, а сам штат лічыцца адным з цэнтраў сусветнай індустрыі забаў.
Губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам — перакананы дэмакрат і магчымы кандыдат на пасаду прэзідэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі на выбарах 2028 года. Нядаўна Ньюс выказаў занепакоенасць з нагоды таго, што тарыфная палітыка прэзідэнта Дональда Трампа можа нанесці шкоду эканоміцы Каліфорніі паколькі парушае нармальную працу рынкаў і гандлю. Губернатар падаў судовы пазоў, у якім аспрэчвае паўнамоцтвы Трампа на ўвядзенне мытаў на імпарт тавараў у Амерыку.