25 красавiка 2025, Пятніца, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы Пуціна і Уіткафа ў Крамлі закончыліся

16
Перамовы Пуціна і Уіткафа ў Крамлі закончыліся

Сустрэча доўжылася прыкладна тры гадзіны.

Дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін і спецпасланнік амерыканскага прэзідэнта Стыў Уіткаф закончылі перамовы. Сустрэча доўжылася прыкладна тры гадзіны.

Згодна з кадрамі з сустрэчы, якія распаўсюдзіў Крэмль, у перамовах таксама ўдзельнічалі памочнік расейскага кіраўніка Юрый Ушакоў і спецпрадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў інвестыцыйна-эканамічным супрацоўніцтве, кіраўнік РФПІ Кірыл Дзмітрыеў. З апошнім Уіткаф сустрэўся да гэтага асобна.

Ушакоў адзначыў, што ў перамоў быў "канструктыўны" і "вельмі карысны характар". Паводле ягоных слоў, размова ішла ў тым ліку аб магчымасці аднаўлення прамых перамоў паміж Масквой і Кіевам.

Спецпрадстаўнік Дональда Трампа прыляцеў у Маскву раніцай 25 красавіка. Да гэтага Уіткаф і Пуцін сустракаліся тройчы: 11 лютага і 13 сакавіка ў Маскве, а таксама 11 красавіка ў Санкт-Пецярбургу. Па выніках апошняй сустрэчы Пяскоў пацвердзіў, што Пуцін і Уіткоф абмяркоўвалі "аспекты ўкраінскага ўрэгулявання", але папярэдзіў - тэма "вельмі складаная" і чакаць вынікаў "імгненна" не варта.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках