Лукашэнка хоча засяліць пакістанцамі Баранавічы
39- 25.04.2025, 19:08
- 12,914

Дыктатар заявіў, што будзе будаваць у горадзе для мігрантаў жыллё.
Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў падрабязнасці залучэння працоўных мігрантаў з Пакістана. Кіраўнік заявіў, што Пакістан накіруе сваіх «спецыялістаў» у Баранавічы для працы на баваўняным камбінаце.
«Заўважце, у Пакістане тэкстыльная вытворчасць - адна з найлепшых у свеце. Яны па ўсім свеце прадаюць. Калі яны (пакістанцы — заўв.) нам дапамогуць... Баранавічы... Прапанавалі спецыялістаў. Я кажу: ды з задавальненнем! Мы створым усе ўмовы! Нават жыллё пабудуем, калі вы дасце нам сыравіну і тых спецыялістаў, якія тамака патрэбныя. І будзем разам працаваць», - сказаў дыктатар.
Лукашэнка звярнуў увагу, што прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф на перамовах у Менску сам прапанаваў выпрацаваць і ўкласці адпаведнае міжурадавае пагадненне, у якім прапісаць усе нюансы.
