З пачатку года расейскія акупанты страцілі на ўсходзе Украіны 885 танкаў
2- 25.04.2025, 19:29
- 1,632

УСУ працягваюць «перамолваць» тэхніку расейцаў.
Пра гэта паведаміў спікер АСГВ «Хорціца» падпалкоўнік Назар Валошын, інфармуе «Інтэрфакс-Украіна».
За студзень страты акупантаў склалі 178 танкаў; за люты - 294 адз.; за сакавік - 234 адз; з 31.03.2025 да 07.04.2025 - 65 адз.; за астатнія дні красавіка - яшчэ 114 адз.
Раней гетман УСУ Аляксандр Сырскі паведамляў, што з пачатку 2025 года расейскія акупанты страцілі на фронце 1031 танк.