ДАІ ў Беларусі пачне дзяжурыць у спецыяльным рэжыме
2- 25.04.2025, 20:58
- 4,896

Правяраць кіроўцаў будуць па ўсёй краіне.
У Беларусі з 26 красавіка ДАІ пераходзіць на асаблівы рэжым працы. Пра гэта паведамляе МУС Беларусі.
Адзначаецца, што нарады ДПС маюць намер правяраць кіроўцаў па ўсёй краіне. У такіх умовах інспектары будуць несці службу да 30 красавіка.
Тым часам кіроўцам варта выбіраць бяспечную хуткасць руху, а таксама адмовіцца ад бяздумных манеўраў на дарозе.
Акрамя таго, асаблівую ўвагу аддадуць выяўленню нецвярозых кіроўцаў у рамках мерапрыемства «П'янаму і бяспраўнаму не месца на дарозе».
Варта быць уважлівымі і пешаходам. ДАІ просіць грамадзянаў выяўляць павышаную ўвагу пры пераходзе дарогі, а таксама не забывацца на выкарыстанне флікераў.