26 красавiка 2025, Субота, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску сабака ў шаломе пракаціўся на манаколе

2
У Менску сабака ў шаломе пракаціўся на манаколе

Відэафакт.

У Менску дзяўчына пракаціла сабаку на манаколе, чым звярнула ўвагу карыстальнікаў Instagram. На жывёле быў надзеты шалом і ахоўныя акуляры, а аўтарка відэа з іроніяй падпісала ролік як «Шчанячы патруль». Паводле словаў дзяўчыны, гадаванец сам праявіў цікавасць і «ніхто яго не прымушаў».

Аднак не ўсе падпісчыкі паставіліся да паездкі з захапленнем. У каментарах разгарэлася дыскусія: адны замілоўваліся смелым пасажырам, іншыя – асудзілі гаспадыню, заявіўшы, што падобныя пакатушкі могуць быць небяспечныя для жывёлы, паведамляе «Люстэрка».

Вось што пісалі беларусы:

«Сапраўды, вельмі прыкольна! Прыгажунчык коргі. І галоўнае – не баіцца нічога».

«Дзяўчуля – малайчына! Усюды са сваім улюбёным гадаванцам. Рэспект!»

«У сабакена няма выбару… Трасецца, хвост прыціснуты, але едзе…»

«Гэта небяспечна. Людзі не думаюць пра жывёлаў. Гэта крыўдна».

«Ледзь што – і п****ц сабаку».

«Ёсць такія торбы на грудзях, як для дзяцей. Тады сабака будзе ўсё гэтак сама глядзець наперад, але не будзе траўмавацца ад кожнай купіны. Яму відавочна нязручна. Я сам на самакаце ваджу сабаку на грудзях».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках