26 красавiка 2025, Субота, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы верталёт РФ парушыў паветраную прастору Польшчы

9
Вайсковы верталёт РФ парушыў паветраную прастору Польшчы
ілюстрацыйнае фота

З боку Балтыйскага мора.

Расейскі вайсковы верталёт Балтыйскага флоту парушыў паветраную прастору Польшчы ўвечары 25 красавіка.

Аб гэтым паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы.

«Увечары 25 красавіка расейскі вайсковы верталёт Балтыйскага флоту парушыў паветраную прастору над тэрытарыяльнымі водамі Польшчы ў Балтыйскім моры. За палётам верталёта назіралі вайскоўцы радыёлакацыйныя сістэмы Узброеных сіл Польшчы і цывільныя сістэмы ВПС Польшчы», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што дзяжурныя сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны знаходзіліся ў сталай баявой гатоўнасці для гарантавання бяспекі паветранай прасторы Польшчы.

«Характар інцыдэнту сведчыць аб тым, што Расея правярае гатоўнасць нашых сістэм супрацьпаветранай абароны», – адзначылі ў аператыўным штабе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках