26 красавiка 2025, Субота, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падлетак з Менска хацеў стаць зоркай сацсетак

4
Падлетак з Менска хацеў стаць зоркай сацсетак

Але замест гэтага патрапіў у рэанімацыю.

Менскі «зацэпер» пацярпеў ад удару токам, калі ўзлез на дах электрычкі ў спробе паўтарыць трук з інтэрнэту, распавялі ва УУС Менаблвыканкама.

Увечары 25 красавіка на чыгуначнай станцыі Сцяпянка ў Менску два хлопцы 17 і 18 гадоў забраліся на дах цягніка рэгіянальных ліній эканомкласа. Яны ехалі там да прыпыначнага пункта Садовага, дзе 17-гадовага падлетка ўдарыла токам. Хлопчык упаў на зямлю, яго знайшоў мінак.

Пацярпелага шпіталізавалі ў рэанімацыю з цяжкімі электратраўмамі і апёкамі. Як высветлілася, падлетак наважыўся паўтарыць трук пасля прагляду відэа ў інтэрнэце.

У МУС нагадалі: за праезд на даху ці падножцы цягніка прадугледжаны штраф да трох базавых адзінак (126 рублёў).

Следчы камітэт праводзіць праверку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках