26 красавiка 2025, Субота, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выступілі супраць аднаго з ключавых патрабаванняў Крамля што да Украіны

21
ЗША выступілі супраць аднаго з ключавых патрабаванняў Крамля што да Украіны

Крыніца выдання The New York Times паведаміла падрабязнасці.

ЗША не пагадзіліся з патрабаваннем Расеі аб вывадзе ўкраінскіх вайскоўцаў з падкантрольных ім тэрыторый Данбаса, Херсонскай і Запарожскай абласцей.

Пра гэта паведаміла крыніца выдання The New York Times.

Дарэчы, адзін з удзельнікаў перамоў на ўмовах ананімнасці назваў гэтае патрабаванне «неабгрунтаваным і невыканальным». З яго слоў, ЗША такое патрабаванне Крамля «падтрымліваць не будуць».

У прыватнай гутарцы амерыканскія перамоўнікі запэўнілі ўкраінскія ўлады, што маюць намер дамагацца тэрытарыяльнага абмену, але не могуць гарантаваць згоды Крамля ў гэтым пытанні.

Мірны план для Украіны

17 красавіка ў Парыжы прайшлі перамовы прадстаўнікоў ЗША, Еўропы і Украіны наконт узгаднення мірнага плана, які б дазволіў скончыць вайну.

Учора выданне агенцтва Reuters даведалася, што менавіта спецпрадстаўнік амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа Стыў Уіткаф прапіхваў Кіеву на гэтых перамовах. Апроч іншага, у плане амерыканцаў былі такія пункты:

ЗША дэ-юрэ прызнаюць расейскі кантроль над Крымам;

ЗША дэ-факта прызнаюць расейскі кантроль над Луганскай вобласцю;

ЗША дэ-факта прызнаюць кантраляваныя Расеяй часткі Запарожскай, Данецкай і Херсонскай абласцей;

Украіна вяртае сабе тэрыторыю ў Харкаўскай вобласці.

У дакуменце было ўказана, што гэтыя ўмовы ўяўляюць сабой канчатковую прапанову ЗША абодвум бакам.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках