У Расеі падчас дэманстрацыі «захопленай тэхнікі NATO» загінула дзіця
22- 26.04.2025, 15:16
- 14,610

Задні люк бронетранспарцёра раптам упаў на галаву.
У Расtі падчас дэманстрацыі «захопленай тэхнікі NATO» загінула дзіця. Задні люк бронетранспарцёра раптам упаў на галаву.
Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на расейскія СМІ.
У Камсамольску-на-Амуры на «выставе трафейнай» тэхнікі NATO і УСУ загінуў чатырохгадовы хлопчык.
Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, задні люк бронетранспарцёра M113 праламаў дзіцяці галаву.

Інцыдэнт адбыўся раніцай 26 красавіка. Са слоў відавочцаў, дзеці разглядалі вайсковую тэхніку, калі люк нечакана адчыніўся.
Афіцыйна прычыны здарэння не названыя: паводле адных звестках, люк адкрыў нехта з наведвальнікаў, паводле іншых - гэта адбылося праз тэхнічную няспраўнасць.
Выставу на Тэатральнай плошчы адкрылі 25 красавіка прадстаўнікі мясцовай улады, заявіўшы аб «патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення».
Пасля інцыдэнту тэрыторыю выставы ачапілі паліцыя і экстранныя службы.

