Мянчанка абмяняла даляры па неверагодным курсе
11- 26.04.2025, 20:56
- 16,516

У банку патлумачылі прычыну.
У рэдакцыю onliner.by напісала чытачка, якая наважыла абмяняць $100. Вынік аперацыі яе здзівіў: яна атрымала на рукі 209,8 рублі.
Курс памяняўся даслоўна за хвіліну да яе абслугоўвання, а потым зноў вярнуўся амаль да 3 рублёў. У пацверджанне сваіх слоў жанчына даслала чэк аперацыі і скрыншоты з сайта банка. З ейных слоў, яна спрабавала вярнуць свае грошы ў абменніку ў той жа дзень, але ёй у аперацыі адмовілі.


Журналісты звярнуліся ў "Сбер Банк", і там распавялі, што ведаюць аб гэтай сітуацыі і ўжо ўрэгулявалі яе. Прычынай быў збой у сістэме, таму быў ужыты няправільны курс.
- 23 красавіка ў дадатковым офісе №762 «Грын Сіці» была здзейснена наяўная валютна-абменная аперацыя на суму 100 USD. У сувязі са збоем у сістэме быў ужыты курс да гэтай аперацыі 2,0980. 24 красавіка ў 12.15 сітуацыя была ўрэгуляваная: пытанне развязалі на карысць кліента. Прыносім прабачэнні за сітуацыю.