Кіпрыёт станцаваў з 468 віннымі куфлямі на галаве
3- 26.04.2025, 16:20
- 3,710

Гэта сусветны рэкорд.
Танцор на Кіпры, магчыма, пабіў сусветны рэкорд, утрымліваючы 468 вінных куфляў на галаве падчас танца. Дынас Кканціс выканаў традыцыйны танец з куфлямі, падчас якога яму на галаву ставілі падносы са шкляным посудам, піша «Нож»
Ккантысу ўдалося станцаваць з 468 куфлямі на галаве — прадстаўленне годна Кнігі рэкордаў Гінеса. Бягучы рэкорд у 319 бакалаў быў устаноўлены кіпрыётам Арыстоцелісам Валаарыцісам у траўні 2023 года.
Відэа і іншыя доказы выступу Кканціса зараз павінны быць разгледжаныя камісіяй Кнігі рэкордаў Гінеса, перш чым стаць афіцыйнымі.
.jpg)