27 красавiка 2025, Нядзеля, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі абмеркаваў з кіраўніком Еўракамісіі 17-ы пакет санкцый супраць РФ

Зяленскі абмеркаваў з кіраўніком Еўракамісіі 17-ы пакет санкцый супраць РФ

Што прапануе Кіеў.

Еўрапейскі звяз працуе над 17-м пакетам санкцый супраць Расеі. Кіеў разлічвае, што новы пакет абмежаванняў будзе адным з элементаў ціску на Маскву для аднаўлення міру.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пасля сустрэчы з прэзідэнтам Еўракамісіі Уршулай фон дэр Ляен.

Як распавёў Зяленскі ў сваім Telegram-канале, сустрэча з фон дэр Ляен была «добрай» і прысвечанай крокам, якія дапамогуць абараніць жыцці ўкраінцаў, вярнуць бяспеку і наблізіць безумоўнае спыненне агню.

«Асобную ўвагу надалі падрыхтоўцы 17-га пакета санкцыяў ЕЗ. Важна, каб ён быў накіраваны на ключавыя сектары расейскай эканомікі і стаў адным з элементаў ціску на Расею для аднаўлення міру», - падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Таксама, з ягоных слоў, падчас сустрэчы з кіраўніком Еўракамісіі абмяркоўвалася ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Украінай і ЕЗ, між іншым праз ініцыятыву ReArm Europe.

ReArm Europe - план пераўзбраення Еўропы, ініцыяваны сёлета кіраўніком Еўракамісіі. План прадугледжвае стварэнне фонду на 150 млрд еўраў для ўзмацнення войска краін Еўразвязу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках