Украінцы звярнуліся да беларусаў праз білборды на мяжы
5- 26.04.2025, 21:40
- 13,292

Фотафакт.
На мяжы паміж Украінай і Беларуссю з боку Украіны з'явіліся інфармацыйныя білборды, прысвечаныя памяці Чарнобыльскай трагедыі, піша «Позірк».
На білбордах напісана па-ўкраінску: «Разам перамаглі пагрозу». «Не дапусці новай».
Такім чынам, аўтары праводзяць паралель паміж аварыяй на ЧАЭС і размяшчэннем расейскай тактычнай ядравай зброі на тэрыторыі Беларусі.