27 красавiка 2025, Нядзеля, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баі ў Курскай вобласці ідуць нягледзячы на словы Пуціна

2
Баі ў Курскай вобласці ідуць нягледзячы на словы Пуціна

Стала вядома, якую тэрыторыю ўтрымліваюць УСУ.

Нягледзячы на «вызваленне» Курскай вобласці, аб якім заявіў кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін, баі на гэтым кірунку прадаўжаюцца. УСУ захоўваюць прысутнасць, кантралюючы амаль 18 кв.км.

Пра гэта паведаміў Генштаб УСУ.

«Сілы абароны Украіны працягваюць стрымліваць супраціўніка на Курскім кірунку», - канстатуюць у справаздачы.

Так, за мінулы дзень вораг нанёс 20 авіяўдараў, скінуўшы пры гэтым 37 кіраваных авіяцыйных бомбаў, учыніў 296 абстрэлаў, 14 з іх - з рэактыўных сістэм залпавага агню.

«Украінскія абаронцы спынілі 15 штурмавых дзеянняў захопнікаў», - адзначаюць вайскоўцы.

Баі ў Курскай вобласці ідуць нягледзячы на словы Пуціна:

Адзначым, што ў параўнанні з мінулым днём, на раніцу 26 красавіка, акупанты ўдвая паменшылі колькасць штурмаў пазіцый УСУ ў Курскай вобласці – з 30 да 15. Яшчэ ўчора раніцай Курскі кірунак уваходзіў у топ самых «гарачых» адцінкаў фронту разам з Пакроўскім кірункам.

На раніцу 27 красавіка тэрыторыя, якую кантралююць УСУ ў Курскай вобласці, паменшылася больш чым на 10 кв. км. Так, калі ўчора ля Басаўкі УСУ кантралявалі 9,88 кв. км, то на раніцу 27 красавіка – толькі 5 кв. км. А ля Гуева было 21,08 кв. км, а цяпер – 12,67 кв. км.

26 красавіка ў Крамлі абвясцілі пра нібыта «вызваленне» Курскай вобласці. Аднак, па дадзеных карты Deep State, украінскія сілы 26 красавіка працягвалі ўтрымліваць каля 30 кв. км у гэтым рэгіёне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках