27 красавiка 2025, Нядзеля, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ванкуверы аўтамабіль заехаў у натоўп людзей на імпрэзе

13
У Ванкуверы аўтамабіль заехаў у натоўп людзей на імпрэзе

Загінулі і пацярпелі некалькі чалавек.

У Ванкуверы на захадзе Канады некалькі чалавек загінулі і пацярпелі пасля таго, як аўтамабіль заехаў у натоўп людзей на вулічным фэсце, паведамілі раніцай у нядзелю, 27 красавіка, канадскія СМІ.

Паводле інфармацыі паліцыі, аўтамабіль заехаў у натоўп увечары 26 красавіка, блізу 20:00 паводле мясцовага часу (06:00 паводле Менску 27 красавіка). Гэта адбылося непадалёк ад Усходняй 41-й авеню і Фрэйзер-стрыт, дзе праходзіў фэст у гонар Дня Лапу-Лапу, які адзначаюць прадстаўнікі філіпінскага зямляцтва. Свята абвешчанае ў гонар правадыра вострава Мактан Лапу-Лапу, які ўважаецца за аднаго з першых філіпінскіх барацьбітоў з гішпанскімі каланізатарамі, паведамляе «Нямецкая хваля».

Кіроўца аўтамабіля затрыманы. Аб прычынах здарэння або магчымых матывах затрыманага паліцыя не паведамляе.

У сацсетках апублікаваныя відэа з месца здарэння. На іх паказаныя ратавальнікі, якія працуюць на месцы, а таксама некалькі людзей, якія ляжаць на зямлі - як мяркуецца, - пацярпелых.

За некалькі гадзін да здарэння Новая дэмакратычная партыя Канады правяла на фэсце перадвыбарнае мерапрыемства.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках