«Расеі будзе нясоладка»
- 27.04.2025, 12:59
- 4,832

Агучаны цікавы прагноз для эканомікі Пуціна.
Краіна-акупантка Расея сутыкнецца са складанасцямі, бо глабальная рэцэсія ўжо пачалася. Паралельна наносяцца ўдары па яе партовай інфраструктуры, што прычыняю агрэсару страты. У такой сітуацыі добрых варыянтаў далейшага развіцця для Крамля не існуе. Аб гэтым заявіў палітычны і эканамічны эксперт Тарас Загародні.
У інтэрв'ю «Главреду» ён распавёў аб тым, што пасля змены прэзідэнта ў Вашынгтоне змяняецца падыход у рамках энэргетычнай палітыкі. Трампу патрэбны нізкі кошт энэрганосьбітаў для перазапуску вытворчасці ў ЗША.
«За Байдэнам у расейцаў усё было больш-менш добра. У яго быў «зялёны пераход», і, каб больш выгадна прайсці «зялёны пераход», патрэбны высокі кошт нафт. Трамп усё гэта ўжо скасаваў. У яго нафта і газ, і яму патрэбны нізкі кошт для рэіндустрыялізацыі эканомікі ЗША», - кажа Загародні.
З яго слоў, эканамічныя пастановы адміністрацыі Трампа відавочна не на руку Расеі.
«Далей. Трамп цісне Кітай, хаўрусніка Расеі. Ён увёў забаронныя тарыфы, каб спыніць эканоміку Кітая. А калі ў Кітаі пачнецца падзенне, ён перастане набываць расейскую нафту. Падзенне коштаў расейскай нафты пацягне за сабой і падзенне коштаў газу. І што тады рабіць Расеі, піць нафту і нюхаць газ?» - адзначыў эксперт.
Як мяркуе аналітык, глабальная рэцэсія ўжо пачалася. Паралельна наносяцца ўдары па партовай інфраструктуры Расеі. У такой сітуацыі Крамлю наўрад ці трэба спадзявацца на станоўчыя для сябе варыянты развіцця падзей.
«Менавіта зараз, калі ідзе глабальная рэцэсія, а яна ўжо запушчаная, Расеі будзе нясоладка. Улічваючы, што яе выдаткі на ВПК большыя, чым у Савецкага Саюза. Плюс зараз наносяцца ўдары па дзвюх партовых сістэмах, якія ёсць у зоне дасяжнасці Украіны - у Балтыйскім і Чорным морах. Вось у Туапсэ ўжо прыляцеў «Доўгі Нэптун». Украіна змагла зрабіць такую ракету, а ў свеце ўсяго з дзясятак краін, якія ўмеюць рабіць ракеты на тысячу кіламетраў, ды яшчэ такую, якая трапляе туды, куды трэба. А ракеты далёкасцю 3 тысячы км могуць рабіць усяго 5-6 краін, і іх ракеты лятаюць добра. Рэсурс назапашваецца, і добрых варыянтаў развіцця падзей для Расеі няма», - падкрэсліў Тарас Загародні.