Зяленскі: УСУ застаюцца ў Курскай і Белгародскай абласцях Расеі
1- 27.04.2025, 16:47
- 4,138

Ідуць жорсткія баі.
Украінскія вайскоўцы застаюцца ў Курскай і Белгародскай абласцях Расеі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля даклада галоўнага камандзіра УСУ Аляксандра Сырскага пра сітуацыю на фронце.
«Нашы вайскоўцы прадаўжаюць актыўныя ахоўныя дзеянні на тэрыторыі пэўных раёнаў Курскай і Белгарадскай абласцей», – адзначыў ён.
Паводле ягоных словаў, па многіх кірунках фронту сітуацыя застаецца складанай.
«Ужо толькі да сярэдзіны гэтага дня адбылося амаль 70 расейскіх штурмаў нашых пазіцый. Баі прадаўжаюцца. Акупант прадаўжае спробы наступаў… Больш за ўсё баёў на Пакроўскім, Краматорскім, Ліманскім і Курскім кірунках», – адзначыў прэзідэнт, выказаўшы падзяку «кожнай брыгадзе, якія абараняюць украінскія пазіцыі і дэманструюць такую неабходную Украіне ўстойлівасць».
Зяленскі акцэнтаваў, што Украіна прадаўжае абараняць сваю незалежнасць і зямлю ў баях, а Расея – ігнараваць заклік ЗША пра спыненне агню.
«Сітуацыя на фронце і рэальная актыўнасць расейскага войска даказваюць, што ціску міру на Расею дзеля заканчэння гэтай вайны недастаткова. Хутка будзе ўжо паўсотні дзён, як РФ ігнаруе прапанову Злучаных Штатаў пра поўнае і безумоўнае спыненне агню. Украіна прыняла гэтую прапанову яшчэ 11 сакавіка. Патрабуецца больш адчувальны ціск на Расею, каб даць больш магчымасцяў рэальнай дыпламатыі», – канстатаваў ён.