Рубіа: Наступны тыдзень стане вызначальным у перамовах пра мір
16- 27.04.2025, 17:39
- 4,100

ФОТА: REUTERS
Кіраўнік Дзярждэпу ЗША заявіў, што ёсць прычыны для аптымізму.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што наступны тыдзень стане вызначальным у перамовах пра заканчэнне вайны ва Украіне. Паводле ягоных словаў, цяпер бакі бліжэйшыя да мірнага пагаднення, чым за мінулыя тры гады поўнамаштабнай вайны.
«Ёсць прычыны для аптымізму, але ёсць і прычыны для рэалізму таксама. Мы блізкія, але недастаткова блізкія (да пагаднення)», – заявіў Рубіа ў праграме Meet the Press у эфіры тэлеканала NBC.
Рубіа заявіў, што ў найбліжэйшы тыдзень Штаты ацэняць прагрэс ва ўрэгуляванні вайны і прымуць пастанову, ці ўдзельнічаць у далейшым у мірным працэсе, ці пераключыцца на іншыя праблемы.
Дзяржсакратар дадаў, што адміністрацыя Трампа не ўводзіла новых санкцый супраць РФ, бо хоча зблізіць бакі канфлікту.