Сабакі скарылі хвалі на фестывалі серфінгу ў ЗША
4- 27.04.2025, 17:52
- 2,028

23 сабакі асядлалі дошкі і спрытна слізгалі па хвалях.
У Флорыдзе прайшоў трынаццаты штогадовы фестываль серфінгу для сабак. Яго праводзіць арганізацыя абароны жывёлаў Brevard Humane Society. Велікоднае мерапрыемства, якое стала для мясцовых традыцыйным, прайшло на пляжы горада Кока-Біч, дзе 23 сабакі асядлалі дошкі і спрытна слізгалі па хвалях, піша «Нож».
За спаборніцтвам назіралі блізу пяці тысячаў гледачоў. Пераможцам зноў стаў Сэмі – чыўіні (мешанка чыхуахуа і таксы), які абараніў свой тытул чэмпіёна 2024 года.
«Сабакі сапраўды хочуць катацца на хвалях, як і людзі. Гэта яшчэ адзін спосаб паказаць, што жывёлы – паўнапраўныя чальцы нашых сем'яў», – кажа Тэрэза Кліфтан з Brevard Humane Society.
Фестываль таксама ўключаў конкурс сабачых бікіні і спаборніцтва на найлепшы велікодны строй.