Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Мадрыдзе
1- 27.04.2025, 18:26
- 1,272

ФОТА: GETTY IMAGES
На корце яна сышлася з прадстаўніцай Бельгіі.
Беларуска Арына Сабаленка правяла матч 1/16 фіналу тэніснага турніру WTA 1000 у Мадрыдзе.
На корце яна сышлася з прадстаўніцай Бельгіі Элізэ Мертэнс.
Сустрэча была няпростай, аднак беларуская тэнісістка здолела атрымаць перамогу. На гэта ёй спатрэбіліся тры сэты і больш за дзве гадзіны.
Паядынак закончыўся на карысць Сабаленкі – 3:6, 6:2, 6:1.
Першая ракетка свету выйшла ў 1/8 фіналу, дзе ёй цяпер трэба будзе пазмагацца з пераможцай пары Рэбека Масарава – Пэйтан Стэрнс.