28 красавiка 2025, панядзелак, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адміністрацыі Трампа ўпотай плануюць новыя перамовы з КНДР

5
У адміністрацыі Трампа ўпотай плануюць новыя перамовы з КНДР
ФОТА: GETTY IMAGES

Аднак Кім Чэн Ын наўрад ці сур'ёзна разглядае ідэю перамоваў пра дэнуклеарызацыю.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа негалосна праводзіць дыскусіі і кансультацыі са знешнімі экспертамі, разглядаючы варыянты патэнцыйнага аднаўлення дыялогу з Паўночнай Карэяй.

Пра гэта паведамляе Axios у нядзелю, 27 красавіка, спасылаючыся на высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка і яшчэ тры крыніцы, знаёмыя з дыскусіямі.

Як адзначаецца ў матэрыяле, Трамп даў зразумець, што хацеў бы аднавіць сувязь з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам, і каманда ў нацыянальнай бяспецы ЗША рыхтуецца да такога сцэнара.

Паводле словаў старэйшага навуковага супрацоўніка Інстытута Брукінгса Эндру Ё, «абмеркаванні за зачыненымі дзвярыма» з удзелам экспертаў аналітычных цэнтраў, цяперашніх і былых амерыканскіх чыноўнікаў сведчаць, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША разглядае розныя сцэнары яшчэ адной сустрэчы Трампа і Кіма.

У матэрыяле сказана, што на мінулым тыдні амбасадар Швэцыі ў Паўночнай Карэі, які прадстаўляе інтарэсы ЗША, наведаў Вашынгтон для кансультацый з амерыканскімі чыноўнікамі і экспертамі. Адна з крыніцаў Axios паведаміла, што мэтай ягонага візіту было ў асноўным высветліць настроі ў Вашынгтоне датычна ўзаемадзеяння з Пхеньянам.

Паводле словаў дырэктара карэйскай праграмы Stimson Center Джэні Таун, Паўночная Карэя даўно не выказвае зацікаўленасці ў перамовах з ЗША.

«Апошнім часам іх пазіцыя стала менш негатыўнай датычна перспектываў перамоваў, хоць нічога станоўчага яны таксама не казалі», – адзначыла Таўн.

У той самы час былы высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік зазначыў, што гатоўнасць КНДР да супрацоўніцтва з ЗША будзе залежаць ад характару размовы.

Як адзначыў былы чыноўнік, Кім Чэн Ын наўрад ці сур'ёзна разглядае ідэю перамоваў пра дэнуклеарызацыю, на чым былі засяроджаныя мінулыя перамовы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках