28 красавiка 2025, панядзелак, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адно ўжыванне – адна знішчаная цэль»

«Адно ўжыванне – адна знішчаная цэль»

Паветраныя сілы Украіны паказалі працу сістэмаў NASAMS.

За адзін бой разлік сістэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS знішчыў 11 крылатых ракетаў расейцаў за дзве хвіліны. Пра гэта паведаміў камандзір дывізіёна ЗРК NASAMS, Герой Украіны Канстанцін Перацяцька ў сюжэце камандавання Паветраных сілаў Узброеных сілаў Украіны, піша liga.net.

У відэа паказаная пускавая ўстаноўка NASAMS пасля баявой працы.

«Комплекс вельмі эфектыўны. Адно ўжыванне – адна знішчаная цэль», – падкрэсліў Перацяцька.

Паводле словаў вайскоўца, на рахунку ягонага падраздзялення больш за 150 знішчаных цэляў (асноўныя – гэта крылатыя ракеты).

Перацяцька патлумачыў, што на ўзбраенні ягонага падраздзялення NASAMS трэцяй мадыфікацыі. Ён складаецца з каманднага пункта, радара і пускавых установак, кожная з якіх змяшчае шэсць ракетаў. Партнёры перадалі комплекс Украіне восенню 2022 года.

Вайсковец паказаў камандны пункт знутры і алгарытм дзеянняў.

«За адзін супрацьпаветраны бой мы збілі 11 крылатых ракетаў. Баявая праца прадаўжалася не больш за дзве хвіліны. Расейскія прапагандысты ўвесь час абвінавачваюць нашу супрацьпаветраную абарону, але гэта ўсё поўная хлусня, ракета AIM-120 AMRAAM, калі не трапляе, яна ліквідуецца ў паветры. Яна не мае такой выбухной сілы, як балістычныя ракеты Расеі», – расказаў Перацяцька.

Ён дадаў, што комплекс працуе па аэрадынамічных цэлях, але не можа збіваць балістычныя ракеты.

Вайсковец расказаў, што комплекс паказаў сябе падчас масаваных атак Расеі на ўкраінскую інфраструктуру. Комплекс NASAMS тады прыкрываў такія аб'екты.

«Падчас баявой працы даводзілася ажыццявіць перазараджванне ракетаў. Мы, відаць, пабілі ўсе рэкорды іншых краінаў у хуткасці перазараджвання», – дадаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках