СМІ назвалі імёны міністраў у кабінеце новага канцлера Нямеччыны
1- 27.04.2025, 21:09
- 4,438

Упершыню за 60 гадоў МЗС краіны ўзначаліць прадстаўнік ХДЗ.
Намеснік кіраўніка фракцыі ХДЗ/ХСЗ у бундэстагу Ёхан Вадэфул стане міністрам замежных справаў ва ўрадзе Фрыдрыха Мерца, паведамляе n-tv. Вадэфул стане першым кіраўніком МЗС ад ХДЗ амаль за 60 гадоў.
Міністарка адукацыі зямлі Шлезвіг-Гальштэйн Карын Прын, таксама з ХДЗ, узначаліць федэральнае Міністэрства адукацыі. Міністаркай эканомікі прызначаць былую дэпутатку бундэстага ад ХДЗ Кацярыну Райхэ.
Даратэя Бэр з ХСЗ стане кіраўніцай Міністэрства навуковых даследаванняў, тэхналогій і космасу, Аляксандр Добрынд, таксама з ХСЗ, – міністрам унутраных справаў.
ХДЗ і ХСЗ дамовіліся аб прызначэнні былога міністра аховы здароўя Енса Шпана кіраўніком фракцыі блоку ў парламенце.
Згодна з кааліцыйным пагадненнем, ХДЗ прызначыць сем з 17 міністраў, як і СДПН, ХСЗ – трох міністраў.