28 красавiка 2025, панядзелак, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ліверпуль» 20-ы раз стаў чэмпіёнам Англіі ў футболе

«Ліверпуль» 20-ы раз стаў чэмпіёнам Англіі ў футболе
Фота: Getty Images

У пераможным матчы каманда разграміла «Тотэнхэм».

«Ліверпуль» разграміў лонданскі «Тотэнхэм» у хатнім матчы 34-га туру Англійскай прэм'ер-лігі і датэрмінова заваяваў чэмпіёнскі тытул.

Сустрэча ў Ліверпулі на стадыёне «Энфілд» закончылася з лікам 5:1 на карысць гаспадароў. У складзе пераможцаў вызначыліся Луіс Дыяс, Алексіс Макалістэр, Кодзі Гакпо і Махамед Салах. Адзін мяч у сваю браму скіраваў гулец гасцей Енома Удоджы. У «шпор» мяч забіў Дамінік Саланцы.

Каманда Арнэ Слота за чатыры туры да канца сезону ў АПЛ набрала 82 балы і стала недасягальнай для ўсіх спаборнікаў, найбліжэйшым з якіх з'яўляецца лонданскі «Арсенал» (67 балаў). «Ліверпуль» 20-ы раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Англіі.

«Тотэнхэм» (37 балаў) размяшчаецца на 16-м радку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках