Трамп: Пуцін павінен спыніць страляніну
4- 28.04.2025, 8:00
- 10,040

Прэзідэнт ЗША заявіў аб «расчараванні тым, што Расея працягвае абстрэльваць Украіну».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна спыніць баявыя дзеянні і ўкласці пагадненне для заканчэння вайны, пры гэтым адзначыўшы, што не ўпэўнены, ці сапраўды Пуцін сур'ёзна мае намер спыніць канфлікт.
Пра гэта паведамляе CNN.
Са слоў Трампа, расейскі дыктатар павінен прадэманстраваць прыхільнасць да спынення вайны.
«Я хачу, каб ён спыніў страляць, сеў за стол перамоў і падпісаў пагадненне. Я веру, што ў нас ёсць рамкі пагаднення, і я хачу, каб ён падпісаў яго і скончыў з гэтым і проста вярнуўся да жыцця», - адзначыў ён.
Таксама Трамп заявіў, што ягоная сустрэча з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Ватыкане 26 красавіка прайшла добра.
Ён таксама выказаў расчараванне тым, што краіна-агрэсарка Расея працягвае абстрэльваць Украіну.
«Я думаю, што сустрэча [з Уладзімірам Зяленскім] прайшла добра. Паглядзім, што адбудзецца ў найбліжэйшыя некалькі дзён. Магчыма, мы даведаемся шмат новага. Я быў вельмі расчараваны тым, што ракеты ляцелі з боку Расеі», - сказаў Трамп.