Названы лідар прэзідэнцкай гонкі ў Польшчы
- 28.04.2025, 12:27
- 6,854

Фота: facebook.com/rafal.trzaskowski
У лідарах кандыдат ад партыі, якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю.
Паводле свежага апытання агенцтва United Surveys, на замову партала Wirtualna Polska, найбольшую падтрымку сярод палякаў атрымаў кандыдат ад «Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі, паведамляе «Польскае радыё».
Калі б прэзідэнцкія выбары ў Польшчы прайшлі ў найбліжэйшую нядзелю, удзел у іх узялі б 56% выбарцаў. Як паказваюць звесткі апытання, у першым туры:
Рафал Тшаскоўскі (Грамадзянская кааліцыя) атрымаў бы 31,7% галасоў. Гэта на 1,8% менш, чым тыднем раней, і на 6,6% менш, чым у пачатку красавіка.
Караль Наўроцкі, які падтрымліваецца партыяй "Права і справядлівасць", набраў бы 27,6%, павялічыўшы падтрымку на 2,1% у параўнанні з папярэднім апытаннем і на 7,5% з пачатку месяца.
Славамір Ментцэн (Канфедэрацыя) - 11,3% (падзенне на 2,1%).
Шымон Халаўня (Польшча 2050) - 7,1% (мінус 2%).
Магдалена Беят (Левыя) - 6,4% (0,1%).
Адрыян Зандбэрг (Разам) - 4,4% (+3%).
5, 9% апытаных яшчэ не вызначыліся з выбарам.
Калі б у другі тур прайшлі Тшаскоўскі і Наўроцкі:
Тшаскоўскі атрымаў бы 50,5% (падзенне на 5,2%),
Наўроцкі - 40,2% (2,2%).
Калі б супернікам Тшаскоўскага ў другім туры стаў Ментцэн:
Тшаскоўскі - 52,6% (-3,9%),
Менцэн - 42,8% (9,1%).
Апытанне United Surveys было праведзенае ў перыяд з 17 да 19 красавіка 2025 года на рэпрэзентатыўнай выбарцы з 1000 чалавек метадам тэлефонных і онлайн-інтэрв'ю.