СМІ даведаліся дату канклава для абрання новага Папы Рымскага
- 28.04.2025, 14:25
- 3,172

У канклаве возьмуць удзел больш за 130 кардыналаў ва ўзросце да 80 гадоў.
У сераду, 7 траўня, рымска-каталіцкія кардыналы сустрэнуцца на таемным канклаве, каб абраць новага лідара царквы.
Дата пачатку канклава была абрана падчас закрытай сустрэчы кардыналаў у Ватыкане, першай пасля пахавання папы рымскага Франціка ў суботу, 26 красавіка, распавёў суразмоўца.
Каля 135 кардыналаў, усе да 80 гадоў і з усяго свету, маюць права ўзяць удзел у канклаве і вызначыць, хто павінен стаць наступным лідарам царквы з 1,4 млрд. вернікаў.
Папярэднія два канклавы, якія адбыліся ў 2005 і 2013 гадах, доўжыліся ўсяго два дні, нагадалі журналісты.
Канклаў - сход, на якім кардыналы (кожны з іх тэарэтычна мае шанцы быць абраным) выбіраюць папу рымскага.
Выбары праводзяцца двойчы на дзень закрытым галасаваннем. Для абрання кандыдат павінен набраць дзве трэці галасоў плюс адзін голас.
Саміт NАТО ў Гаазе: што будуць абмяркоўваць і якія чаканні Украіны
Гэты саміт можа стаць вызначальным.
Украіна рыхтуецца да саміту NАТО, які пройдзе з 24 да 26 чэрвеня ў нідэрландскім горадзе Гаага. На сустрэчы кіраўнікі краін-чальцоў Альянсу разгледзяць пытанне аб уступленні Украіны ў NАТО.
Гэты саміт можа стаць вызначальным на шляху будучыні сяброўства Украіны ў блоку. Аб гэтым у эфіры тэлеканала FREEДОМ сёння, 28 красавіка, сказаў экспэрт аналітычнага цэнтра "Аб'яднаная Украіна" Ігар Папоў.
Удзельнікамі саміту стануць дэлегацыі 32 краін-чальцоў Паўночнаатлантычнага альянсу.
- Цяпер адзін з важных пунктаў для ўкраінскай дыпламатыі - падрыхтоўка да саміту NАТО ў Гаазе, які адбудзецца ўжо праз паўтара месяца. Курс Украіны на сяброўства ў ЕЗ і NАТО з'яўляецца важным для мірнага ўрэгулявання вайны Расеі супраць Украіны. РФ неаднаразова патрабавала адмовы Украіны ад уступлення ў NАТО, але мы заўсёды імкнуліся атрымаць сяброўства ў Альянсе, - сказаў спікер.
Паводле ягоных слоў, першая задача ўкраінскай стараны на будучым саміце - атрымаць рэзалюцыю ў Гаазе, якая падмацоўвае мінулыя рэзалюцыі Вашынгтонскага саміту аб незваротным шляху Украіны ў NАТО.
- Другое пытанне, над якім працуе ўкраінская дыпламатыя, - выдача Украіне гарантый паводле 5-га артыкула NАТО без уступлення ў Альянс. Гэта можа стаць адной з гарантый бяспекі для нашай краіны пасля спынення агню, калі Расея пачне новую вайну. Гэта значыць, каб некалькі краін NАТО ўзялі на сябе абавязанне ўступіць у вайну ў такім выпадку. Але напраўду гэта прапісваецца менавіта для таго, каб новая агрэсія не пачалася. І гэта вельмі цяжкая задача, - адзначыў палітолаг.
Украіне трэба прайсці яшчэ доўгі шлях, каб стаць чальцом NАТО, мяркуе Папоў. Аднак у замежнай палітыцы краіны збліжэнне з ЕЗ і NАТО застаецца асноўным прыярытэтам.